Ці хочуць рускія вялікай вайны?

Уладзімір Пуцін абвясціў пра павелічэнне расейскага войска. Дзяржаўная прапаганда працягвае нагнятаць ваенную істэрыю, заклікаючы Пуціна трымаць і ў любы момант прымяніць ядравую зброю. Ці паказная гэтая ядравая істэрыка?


На думку публіцыста Віктара Шэндэровіча, у Пуціна ўжо няма іншых задачаў. Па ўсіх іншых напрамках ён пацярпеў ўпэўненую паразу. Эканоміка ў стагнацыі, інфляцыя, інвестыцыяў не будзе. Адзіная павестка, у якой ён – цар гары – гэта ваенная павестка.

,,

«Гэта, вядома, шантаж. Гэта накіравана на заходнюю аўдыторыю перш за ўсё. Для таго, каб вы там усе (мы там усе) баяліся, трапяталі і не вырашаліся перакрочваць чырвоных лініяў», – упэўнены Шэндэровіч.


Чырвоныя лініі Пуцін крэсліць рэгулярна, праз якія і Украіна, і Захад ужо шмат разоў перайшлі, і ніякае ядравай зброі не ўжываецца. У дадзеным выпадку ядравы шантаж – рэч аднаразовая. Пуцін выдатна разумее, якімі будуць наступствы, калі ён перакрочыць гэтую лінію.

Таксама ў праграме «Хада думкі з Віктарам Шэндэровічам»:

  • перастрэлка ля сценаў Крамля і вялікі перадзел у бізнэсе
  • навошта Уладзімір Познер вяртаецца на «Першы канал»
  • пра скандал вакол Леаніда Неўзліна
  • каго абслугоўвае Шандаровіч
  • новыя асобы расейскай палітыкі
  • пракуратура РФ адправілася ў царства мёртвых, каб запалохаць жывых

Вядучы праграмы – Ян Маравіцкі.

«Ход думкі з Віктарам Шэндэровічам» глядзіце кожную пятніцу а 21:00 у жывым эфіры «Белсату», а таксама на YouTube канале Вот Так.

belsat.eu / ЮК