навіны

Раніцаю 24 верасня ў паветраную прастору Беларусі зноў заляцеў «шагэд» – 45-ы з ліпеня

дрон
Дрон Shahed-136. Фота: Громадське Радіо / Х
podpis źródła zdjęcia

У аўторак, 24 верасня, а 9:25 раніцы ў паветраную прастору Беларусі заляцеў чарговы беспілотнік тыпу «шагэд», паведамляе маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» са спасылкаю на @eRadarrua.

Дрон ляцеў з Чарнігаўскай вобласці, мінуў украінска-беларускую мяжу ў ваколіцах паселішча Любеч і рухаўся на Брагін. Што з ім здарылася далей, невядома. У момант заходу «шагэду» авіяцыя над паўднёвым усходам Беларусі не падымалася.


«Беларускі Гаюн» таксама адзначае, што каля 10-й гадзіны раніцы верталёт Аляксандра Лукашэнкі ляцеў на Абуз-Лясноўскі агульнавайсковы палігон, дзе праходзіла дэманстрацыя беларускіх БПЛА. 


Сённяшні «шагэд» як мінімум 45-ы з тых, што заляцелі ў паветраную прастору Беларусі з 11 ліпеня 2024 года, і 24-ы толькі за верасень. Такія звесткі прыводзіць маніторынгавы праект.


Тым часам падраздзяленне зянітнай ракетнай брыгады ўзяло пад ахову Мазырскі НПЗ. Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», не менш як дзве баявыя машыны ЗРК «Тор-М2К» былі размешчаныя ў ваколіцах паселішча Гурыны ў Мазырскім раёне. 


,,

«З улікам блізкасці да НПЗ можна меркаваць, што падраздзяленні выконваюць задачу прыкрыцця заводу ад сродкаў паветранага нападу, у першую чаргу – ад беспілотнікаў», – зазначае маніторынгавы праект. 


Удзень 24 верасня ўкраінскія маніторынгавыя каналы паведамілі, што на тэрыторыю Украіны каля 14:28 зайшоў беларускі вучэбна-баявы знішчальнік Як-130 ВПС РБ.


Самалёт мінуў беларуска-ўкраінскую мяжу блізу паселішча Дзятлік Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласці і скіраваўся ў бок мяжы Кіеўскай і Жытомірскай вобласцяў. 


Марыя Міхалевіч belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10