навіны

Вынесены прысуд беларусу, які кінуў два кактэйлі Молатава ў каралеўскі палац у Осла

затрыманне беларуса
Затрыманне беларуса каля каралеўскага палацу ў Осла. Фота: Jan Ole Gregersen / dagbladet.no
podpis źródła zdjęcia

Пяцідзесяцігадовага беларуса ў інвалідным вазку, які 8 ліпеня 2024 года кінуў дзве бутэлькі з кактэйлем Молатава ў каралеўскі палац у нарвежскай сталіцы, адправяць у турму на шэсць месяцаў, паведамляе выданне «Dagbladet». 

Лагер для ўцекачоў, у якім жыве Аляксандра Гаўрусік. Фота: асабісты архіў Аляксандры Гаўрусік
«Адчуваеш сябе кінутай і нікому не патрэбнай». Як беларусы чакаюць прытулку ў Нарвегіі навіны

Бок абвінавачвання патрабаваў пакараць беларуса 8 месяцамі турмы, адвакат спрабаваў зменшыць тэрмін да 120 дзён. Акруговы суд Осла пастанавіў пазбавіць мужчыну волі на 6 месяцаў. 


У прысудзе ўлічаныя стан здароўя беларуса, ягоная інваліднасць, але таксама і сур’ёзнасць правапарушэння. 


Мужчына патлумачыў, што дзейнічаў з мэтаю прыцягнуць увагу да несправядлівасці, з якой сутыкнуўся ў цэнтры прыёму ўцекачоў у Нідэрландах, і што перабывае ў стане адчаю праз тое, што не можа вярнуцца ва Украіну, дзе раней жыў.  


Беларус прызнаў сваю віну, пагадзіўся з прысудам і папрасіў прабачэння ў жыхароў Осла і Нарвегіі. 


Інцыдэнт адбыўся 8 ліпеня. Тады мужчына ў інвалідным вазку кінуў два кактэйлі Молатава ў дзверы задняй часткі каралеўскай рэзідэнцыі ў Осла. Успыхнуў пажар, але яго хутка патушылі. Ніхто не пацярпеў. У будынку рэзідэнцыі ў той момант быў адзін прадстаўнік каралеўскай сям’і. 


Асуджаны беларус прыехаў у Нарвегію нелегальна за тыдзень да здарэння. Паводле адваката, мужчына думаў, што кідае бутэлькі ў будынак парламенту. Беларус значыцца ў вышуку ў Нідэрландах за іншае правапарушэнне. 


Марыя Міхалевіч belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10