Naviny

«Гэтым разам мы не паддамося ілюзіям». Кіраўнік МЗС Літвы – пра адмену санкцыяў супраць Беларусі

Габрыэлюс Ландсбергіс
Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: ELTA

Міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў на Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, што пакуль у Беларусі не зменіцца сітуацыя з правамі чалавека, не можа быць гаворкі пра адмену санкцыяў.