Стала вядома пра смерць легендарнага панк-рокера, вакаліста гурта Hate To State Віктара «Мао» Жаркевіча. У 2022 годзе яго затрымліваў ГУБАЗіК, пасля чаго ён 30 содняў правёў на Акрэсціна.
Паводле знаёмых, 22 верасня ў Віктара не вытрымала сэрца, паведамляе «Наша Ніва». Яму быў 51 год.
Вядома, што Віктара Жаркевіча затрымаў ГУБАЗіК у верасні 2022 года, пры гэтым яго моцна пабілі. Яму нават зламалі патэльню аб галаву і прымусілі несці ў пастарунак дзверы ад халадзільніка, на якіх былі панк-рокерскія і анархісцкія налепкі.

Пасля затрымання Жаркевіча звольнілі з працы на будоўлі, і яму было складана знайсці новую работу з-за палітычных абвінавачванняў. У гэты час ён зарабляў выпадковымі падпрацоўкамі і часта скардзіўся сябрам на здароўе, падарванае за час адбывання пакарання на Акрэсціна.
Раман Шавель belsat.eu