навіны

«Затрыманне нападніка са зброяй у Магілеве можна будзе выкарыстоўваць для закручвання гаек» – «BELPOL»

Затрыманне мужчыны, які напаў у Магілёве з нажом на міліцыянтаў. 23 верасня 2024 года. Фота: pressmvd / Telegram
Затрыманне мужчыны, які напаў у Магілёве з нажом на міліцыянтаў. 23 верасня 2024 года. Фота: pressmvd / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Некампетэнтнасць сілавікоў і жаданне надаць злачынству палітычны характар, каб яшчэ больш закруць гайкі. Здарэнне у Магілёве, падчас якога жыхар горад напаў з нажом на двух супрацоўнікаў ГУЗАЗіКу, «Белсату» пракаментавалі прадстаўнікі «BELPOL».

«Ім так прасцей усё зараз заганяць пад марку экстрэмізму. Гэта і тлумачэнне, бо ў любым разе даклад будзе ад так званага міністра і ў далейшым гэта можна будзе выкарыстоўваць для закручвання гаек», - кажа прадстаўнік ініцыятывы «BELPOL» Уладзімір Жыгар.

Міліцыянты ўжо адрапартавалі, што ўдома ў затрыманага знойдзеныя патроны, халодная зброя, кнігі на тэмы псіхалогіі і экстрэмізму. На думку ж нашага суразмоўцы, гэтая інфармацыя яшчэ мусіць быць правераная.

Акрамя таго, тое, што адбылося, сведчыць пра непрафесіяналізм
беларускіх сілавікоў, якія паспрабавалі зарымаць мужчыну ў досыць людным месцы, нават не падумаўшы, што той можа быць узброены. 

,,

«Калі яны ідуць затрымліваць з сілавой падтрымкай, гранатамі, рана раніцай урываючыся ў кватэры людзей, - гэта проста людзей, якія не гатовыя аказваць ім ніякага супраціву. Гэта паказвае, што ўзровень так называемых сілавікоў у Беларусі застаўся роўна на тым жа самым нізкім узроўні», - разважае Уладзімір Жыгар.


Пры гэтым сам факт, што таго, што сілавікі былі ў цывільным (а гэта бачна на відэа), - абсалютна законны і дапушчальны, патлумачыў нам яшчэ адзін прадстаўнік «BELPOL» Мацвей Купрэйчык.

Ён звяртае ўвагу на іншае: так званая прафілактычная гутарка адбывалася літаральна ля святлафору.

,,

«Усе такія моманты або ў кабінце, або ў апорцы, або дома праводзяць. І ніколі ў жыцці іх не будуць праводзіць на скрыжаванні, бо пры такой размове запаўняюцца пэўныя дакументы».


Як паведамлялася, 23 верасня у Магілёве У Магілёве на скрыжаванні вуліцаў Астроўскага і Пушкінскай сілавікі затрымалі чалавека, які напаў на мінакоў з нажом. Пазней МУС патлумачыла, што гэта былі супрацоўнікі ГУЗАЗіКу, якія праводзілі прафілактычную размову з нападнікам. Таксама паведамлялася, што пры ім знайшлі два нажы і пісталет, што ён затрыманы і мае дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці». Следчы камітэт Магілёўскай вобласці распачаў крымінальную справу паводле факту замаху на забойства аператыўных працаўнікоў МУС.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманы - гэта шасцідзесяцідвухгадовы Аляксандр Кандрычын.

Падрабязней глядзіце ў
сюжэце

Аліна Скрабунова, Марыя Голдстэйн, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10