навіны

Сацыёлаг: Усе кажуць пра зацішша з мігрантамі на мяжы, а лічбы сведчаць пра адваротнае

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Што думаюць беларусы / Telegram
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Што думаюць беларусы / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў прыкмеціў цікавую рэч: у той час як усе кажуць, што на мяжы Беларусі з заходнімі краінамі назіраецца зацішша па наплыве мігрантаў, там насамрэч адбываецца рост спробаў нелегальнага пераходу.

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў, які сістэмна адсочвае колькасць спроб нелегальнага пераходу на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу, падзяліўся цікавым назіраннем.

,,

«Дзіўнае робіцца на межах. Усе кажуць, што там цішэе, а лічбы сведчаць, што пакрысе напруга такі расьце... Вось, напрыклад, на мінулым тыдні маем рэкорд па колькасьці атак на беларуска-польскую мяжу – максімум за апошнія 13 тыдняў (больш за 800 спроб). Ну і агульная колькасць спроб нелегальна перакрочыць мяжу таксама максімальная для таго ж тэрміну – амаль 1000», – напісаў сацыёлаг.


Свае словы Генадзь Коршунаў пацвердзіў графікам, на якім відаць, што колькасць спроб пераходу мяжы сапраўды дасягнула найвышэйшага значэння цягам апошніх 13 тыдняў. 

Колькасць спроб нелегальнага пераходу мяжы за апошнія 13 тыдняў. Фота: Што думаюць беларусы / Telegram
Колькасць спроб нелегальнага пераходу мяжы за апошнія 13 тыдняў. Фота: Што думаюць беларусы / Telegram

Так, паводле паведамленняў польскіх памежнікаў, пачынаючы з панядзелка, 16 верасня, колькасць спробаў сапраўды расла: ад 110 да 165 – у чацвер, а цягам наступных трох дзён, з 20 па 22 верасня, было зафіксавана 300 спробаў нелегальнага пераходу мяжы. 

Сапраўды, апошнім часам у СМІ часта можна сустрэць меркаванне, што спрабуючы гандлявацца з Захадам, рэжым Аляксандра Лукашэнкі робіць захады, каб зменьшыць наплыў нелегальных мігрантаў на межах. Але, выглядае, што тут сітуацыя такая ж, як з палітычнымі зняволенымі: адной рукой адпускаючы адных, другой ён набірае новых палітвязняў.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10