навіны

Святлана Ціханоўская ў ЗША: У Беларусі не крызіс, а нацыянальная катастрофа

Святлана Ціханоўская падчас дэбатаў на палях Генасамблеі ААН. 23 верасня, ЗША. Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская падчас дэбатаў на палях Генасамблеі ААН. 23 верасня, ЗША. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у дэбатах па палітвязнях на палях Генасамблеі ААН, арганізаваных дэлегацыяй Еўразвязу супольна з Эстоніяй, Літвой, Іспаніяй, Нямеччынай і Францыяй.

Удзел у дэбатах праходзіў у рамках візіту беларускай дэмакратычнай лідаркі ў Злучаныя Штаты Амерыкі, паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.

Падчас дэбатаў кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету выступіла з прамовай, у якой акцэнтавала ўвагу на катастрафічнай сітуацыі ў Беларусі, у якую мусіць умяшацца Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

,,

«Гэта не проста крызіс – гэта нацыянальная катастрофа – і гэта тая сітуацыя, у якую ААН павінна ўмяшацца», – прыводзіць словы Святланы Ціханоўскай яе прэс-служба. 


Беларуская дэмакратычная лідарка прапанавала шэраг крокаў, якія, на яе думку, дапамогуць развязаць гэтую сітуацыю.

Сярод іх Ціханоўская прапанавала заклікаць Генеральнага сакратара і Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ўзняць пытанне палітвязняў перад Лукашэнкам і запатрабаваць, каб офіс ААН у Беларусі ці гуманітарныя арганізацыі атрымалі доступ да палітвязняў.

Прагучала прапанова разгледзець дыпламатычныя каналы для абмену зняволенымі, падобныя абмену па справе Красікава ці абмену ваеннапалоннымі з Украінай, а таксама ініцыяваць слуханні ў Радзе Бяспекі ААН па Беларусі, якія будуць датычыцца як пытанняў бяспекі, так і гуманітарных аспектаў.

Святлана Ціханоўская адзначыла, што кожнае ўзаемадзеянне з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі павінна залежаць ад рэальных зменаў, уключаючы вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій. А да справы вызвалення палітвязняў варта ангажаваць краіны, якія выступаюць партнёрамі рэжыму і маюць рычагі ўплыву на яго.

Само ж пытанне палітвязняў і патрабаванне іх вызвалення павінна ўздымацца ў дэбатах ААН і рэзалюцыях. Таксама Ціханоўская прапанавала абмеркаваць яго на канферэнцыі па чалавечым вымярэнні, якая мае адбыцца ў Варшаве ў кастрычніку.

Раман Шавель belsat.eu 


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10