навіны

Заяўкі на дапамогу выраслі на 50–80 %. Стрыжак паведаміў пра ўзмацненне рэпрэсіяў у Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: polskieradio.pl
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: polskieradio.pl
podpis źródła zdjęcia

З пачатку верасня ўсе службы фонду «BYSOL» адзначаюць значнае ўзмацненне рэпрэсіяў. Пра гэта паведаміў у Facebook кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.

Са словаў кіраўніка «BYSOL», рэпрэсіі ўзмацніліся як паводле формы, гэтак і сутнасці. У прыватнасці, Андрэй Стрыжак адзначыў, што берасцейскія і гарадзенскія супрацоўнікі ГУБАЗіКу пачалі часцей збіваць людзей пры затрыманні.

Пры гэтым асаблівую цікавасць сілавікоў выклікаюць людзі, якія давалі каментары ці інтэрв'ю незалежным медыям у 2020–2023 гадах. Таксама ўзмацніліся рэйды па прафесійных групах: настаўніках, асветніках, грамадскіх актывістах.

«Значна павялічылася колькасць заявак на эвакуацыю і кансультацыю, што рабіць у выпадку пераследу. Па розных накірунках нашай дапамогі рост колькасці заявак ад 50 да 80 %», – адзначыў Стрыжак.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: viasna96 / Telegram
«Санкцыі працуюць». Расейскі апазіцыйны палітык растлумачыў вызваленне палітвязняў у Беларусі навіны

Узмацненне рэпрэсіяў ён звязвае са сканчэннем адпачынкаў у сілавікоў, напрацоўваннем вялікай базы крымінальных справаў, а таксама з гібрыдным новым падыходам.

«Новы падыход у тым, каб адной рукой вызваляць нейкую колькасць палітвязняў, а іншай – яшчэ больш закручваць гайкі і саджаць усё новых людзей. Паралельна дзяржпрапаганда актыўна эксплуатуе вобраз "гуманітарнасці" дзеянняў лукашыстаў праз узорныя кейсы (Пратасевіч) і непублічнае ўздзеянне – у першую чаргу на спартоўцаў і дзеячаў культуры», – падкрэсліў Стрыжак.

У Магілёве на скрыжаванні вуліцаў Астроўскага і Пушкінскай ДАІ і міліцыя 23 верасня затрымалі чалавека. Сілавікі заяўляюць, што гэта быў «экстрэміст», які пры спробе затрымання супрацоўнікамі ГУБАЗіКу ў цывільным нанёс ім некалькі ўдараў нажом.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10