Беларускага мастака Аляксея Кузьміча арыштавалі за ягоны новы перформанс у Парыжы. Пра гэта паведамілі ў Facebook акцыяніста.
«Кузьміч арыштаваны. Яму ставяць у віну крымінальны артыкул: вандалізм у дачыненні помніку архітэктуры, які ёсць культурным здабыткам Францыі», – гаворыцца ў паведамленні.
21 верасня Аляксей Кузьміч апублікаваў у Facebook відэа свайго перформансу пад назвай «Insemination» («Апладненне»). У Парыжы з дапамогай жоўтай фарбы ён дамаляваў да калоны на Вандомскай плошчы фалічны сімвал. У Францыі мастак быў незаконна, бо яго прымусілі з’ехаць пасля арышту за тое, што ён раскапаў магілу мастака Вінсэнта ван Гога, заклікаючы таго абудзіцца.
Якуб Хруст belsat.eu