Чыноўнікі кінулі Лукашэнку на 6,55 мільёна рублёў

Як чыноўнікі кінулі Лукашэнку на 6,55 млн рублёў і навошта «беларускі YouТube»? Няўжо толькі ў Беларусі чыста на вуліцах? Што такое квантавы інтэрнэт і другая Вялікая Кітайская сцяна? Глядзіце «Навіны з будучыні».


Беларусь кінула выклік найбуйнейшай у свеце відэаплатформе – YouТube. Чыноўнікі ўжо пахваліліся гэтым дасягненнем, але што беларусы атрымалі за 6,55 млн рублёў? 


Мы параўналі: замежная відэаплатформа дазваляе карыстальнікам запампоўваць сваё відэа, праглядаць чужое, ацэньваць, каментаваць і дзяліцца відэа, у айчыннай жа можна глядзець толькі тое, што стварылі прапагандысты. У YouТube аўтары могуць зарабляць на рэкламе, падпісках і ахвяраваннях ад гледачоў. На абедзвюх платформах магчымыя жывыя трансляцыі, але калі мы заходзілі на беларускую старонку, гэтая функцыя… не працавала. І ці запрацуе?


Таксама глядзіце ў праграме Вольгі Старасцінай «Навіны з будучыні»:

  • Што такое квантавы інтэрнэт?
  • Яшчэ адна Вялікая Кітайская сцяна
  • Як у Нямеччыне людзі зарабляюць на сонечнай энергіі?
  • Суперкасцюм для плавання
  • Чысціня ў Беларусі і Даніі
  • Праблема харчавання: як яе развязваюць у Сінгапуры


Больш «Навінаў з будучыні» глядзіце на канале
«Belsat Life».

BB belsat.eu