навіны

Праблемы Лукашэнкі з Іранам і Кітаем. «ПраСвет» з Юліяй Лабанавай

У рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ёсць прычыны для непакою ў дачыненнях з Іранам і Кітаем. Якія праблемы могуць узнікнуць? Якую палітыку вядзе Тэгеран у дачыненні Беларусі і Расеі? Чаму роля Беларусі для Кітаю можа зменшыцца? Гэтыя пытанні ў праграме «ПраСвет» каментуе гісторык, даследнік нееўрапейскіх цывілізацыяў Яўген Красулін. 


Таксама ў выданні:


У адным чоўне з Іранам 


У Беларусь залятаюць не толькі «Шагэды» – з візітам прыляцеў сакратар Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Ірану Алі Акбар Ахмадыян. Пра што з ім дамаўляўся Лукашэнка? І ці не дала «вось зла» расколіну, пасля таго як да ўлады ў Іране прыйшоў прэзідэнт-рэфарматар Масуд Пэзэшкіян?


Грузія выштурхоўвае беларусаў

 

Выглядае, што кожны беларус, які пасля 2020 года абраў Грузію для рэлакацыі, можа з’ехаць у адпачынак і раптоўна страціць магчымасць вярнуцца ў новы дом. Чарговае папярэджанне – гісторыя журналіста Андрэя Мялешкі. Ён з дачкою вяртаўся ў Батумі з-за мяжы, але сям’і не далі нават выйсці з аэрапорту. Як улады Грузіі трактуюць беларусаў? І ці азначае гэта, што краіна становіцца небяспечнай для палітычных уцекачоў? Глядзіце ў нашым матэрыяле.

  

Па чым Украіна ўдарыць заходнімі ракетамі?


Дальнабойная зброя для Украіны. Афіцыйных пастановаў пра яе перадачу і дазвол на выкарыстанне па-ранейшаму не прынята. Крыніцы ў заходнім дыпламатычным блоку паведамляюць, што Вялікая Брытанія дала згоду, аднак працэс запавольвае Вашынгтон. У Крамлі, тым часам, пагражаюць ядравым пеклам. Ці наважыцца Захад на гэткі крок? І як перадача зброі паўплывае на хаду вайны?


Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» глядзіце шточацвер а 20:45 у жывым эфіры «Белсату», на YouTube-канале «Belsat News», а таксама ў нашым Facebook.


Калаж з фота: Turar Kazangapov / Reuters / Forum; Iranian Supreme Leader'S Office; Lintao Zhang / Reuters / Forum


belsat.eu



больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10