навіны

У ЕАБР назвалі прычыны запавольвання росту беларускай эканомікі

Еўразійскі банк развіцця. Фота: e-cis.info
Еўразійскі банк развіцця. Фота: e-cis.info
podpis źródła zdjęcia

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) у сваім штотыднёвым макрааглядзе ацаніў прычыны запавольвання росту беларускай эканомікі.

У ЕАБР адзначылі, што ВУП у Беларусі вырас на 4,9 % год да года ў студзені – жніўні 2024 года пасля 5,5 % у студзені – ліпені.


«На змену росту эканомікі істотны ўплыў аказала дынаміка вытворчасці ў сельскай гаспадарцы: рост запаволіўся да 7,2 % г/г у студзені – жніўні 17% г/г у студзені – ліпені: праз ранні пачатак уборачнай кампаніі збор збожжавых істотна перавысіў леташні ўзровень у чэрвені – ліпені і быў прыкметна ніжэйшы ў жніўні», – гаворыцца ў аглядзе.


Згодна з ім, прамысловасць застаецца найважнейшым драйверам беларускай эканомікі, забяспечыўшы 2 адсоткавыя пункты прыросту ВУП. Пры гэтым і тут запаволілася павелічэнне выпуску: яно склала 7,1 % года да года ў студзені – жніўні пасля 7,5 % у студзені – ліпені.


Якуб Хруст belsat.eu.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10