Што для Лукашэнкі цяпер самае галоўнае? «ПраСвет» з Юліяй Лабанавай

Арышт Аляксандра Лукашэнкі ўжо не фантастыка. Нечакана для ўсіх Літва падала дакументы супраць яго ў Міжнародны крымінальны суд. Лукашэнка ж у той самы час са скуры вылазіць, каб даказаць сваю легітымнасць. Ці дапамогуць замежныя дыпламаты? Марк Рутэ – на чале NATO. Ці зменіць кірунак Паўночнаатлантычны альянс з новым кіраўніком? Чаго чакаць Украіне? Гэта тэмы чарговага выдання праграмы «ПраСвет» з Юліяй Лабанавай.


Лукашэнку у Гаагу. Што гэта значыць на практыцы?


Літва заклікае краіны свету далучацца, каб разам прыцягнуць Лукашэнку і ягоных памагатых да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці. Балтыйская дзяржава падала запыт у Міжнародны крымінальны суд. Калі сярод іншых дзяржаваў знойдуцца паплечнікі, справа пойдзе хутчэй. Што пагражае Лукашэнку?


Калі могуць арыштаваць Лукашэнку? 


Калі дыктатар адкажа за пераслед беларусаў у Беларусі? Што Лукашэнка сам падказаў дэмсілам падчас выступу 17 верасня 2024 г.? Што дыктатару важна прадэманстраваць перад выбарамі 2025? Ці будзе павялічэнне рэпрэсіяў? Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркуем з госцем праграмы – намеснікам кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, аналітыкам Арцёмам Бруханом


9 сяброў Лукашэнкі і місія МАГАТЭ


А што ж сам Лукашэнка? Апошнія дні для яго выдаліся насычанымі на падзеі. Ён прымае генеральнага дырэктара МАГАТЭ і запэўнівае свет у ядравай бяспецы. Прымае даверчыя лісты ад амбасадараў. Ці гарантуе гэта Лукашэнку падтрымку на міжнароднай арэне? 


Новае старое НАТО


Любіць ездзіць на ровары і па-майстэрску ўмее дамаўляцца: у Паўночнаатлантычнага альянсу – новы генеральны сакратар. Нарвежца Енса Стольтэнбэрга, які заставаўся на гэтай пасадзе больш за дзесяць гадоў, замяніў былы прэм’ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ. Паміж былым і новым кіраўнікамі шмат падобнага, праўда, умовы, у якіх пасаду прымае Рутэ, моцна адрозніваюцца ад тых, у якіх НАТО пачынаў кіраваць Стольтэнбэрг. Якія галоўныя выклікі прымае на сябе Марк Рутэ і чаму менавіта яго абралі на гэтую ролю?


Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» глядзіце шточацвер а 20:45 у жывым эфіры «Белсату», на YouTube-канале «Belsat News», а таксама ў нашым Facebook.


belsat.eu