навіны

«Вам належыць звярнуцца ў камісію». Палітэмігрантаў заклікаюць у Беларусь праз Viber

img
Першае пасяджэнне камісіі для вяртання. Менск, Беларусь. 28 красавіка 2023 года. Фота: prokuraturabelarus / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Актывіст Дзяніс Дашкевіч атрымаў паведамленне з беларускага нумара з нагадваннем пра працу «камісіі для вяртання».

«Паведамляю Вам, што ў выпадку жадання вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусі Вам неабходна да 31.12.2024 звярнуцца ў камісію разгляду зваротаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжою, у пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў», – так нейкая Святлана напісала рагачоўскаму актывісту Дзянісу Дашкевічу ў Viber.


Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Там нагадалі, што вядомыя найменей як тры выпадкі, калі пасля вяртання ў Беларусь на ўцекачоў заводзілі крымінальныя справы, нягледзячы на зварот у камісію.

Паведамленне аб камісіі для вяртання, якое атрымаў актывіст Дзяніс Дашкевіч. Крыніца: viasna96 / Telegram
Паведамленне аб камісіі для вяртання, якое атрымаў актывіст Дзяніс Дашкевіч. Крыніца: viasna96 / Telegram

Дашкевіч больш за дзесяць гадоў быў рэдактарам рэгіянальнага праекту «Рагачоў Анлайн», вымушана эміграваў у Польшчу пасля выбараў 2020 года. У траўні летась яго аштрафавалі на 720 рублёў за публікацыю фота з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам на фоне сцяга польска-венгерскага сяброўства. «Правапарушэнне» кваліфікавалі як «распаўсюд у інтэрнэце прадукцыі, што прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць», бо гэты сцяг нагадвае нацыянальны бел-чырвона-белы.


Пазней, у жніўні, на Дашкевіча завялі крымінальную справу паводле артыкулу аб абразе Лукашэнкі.


Камісію для вяртання «беглых» узначальвае генпракурор Андрэй Швед, у яе складзе – сілавікі, прапагандысты і іншыя заўзятыя прыхільнікі Лукашэнкі. Летась камісія, паводле Шведа, атрымала 150 зваротаў.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10