Васьмёра шпіталізаваныя, двое – у цяжкім стане.
Некалькі выбухаў пралуналі ў Харкаве позна вечарам 21 верасня. «Суспільне Харків» перадае, што Расея атакавала горад кіраванымі авіябомбамі.
Адна трапіла ў шматпавярховік. Былі эвакуяваныя 80 асобаў.
Медычная дапамога спатрэбілася 21 пацярпеламу. 8 шпіталізаваныя, двое з іх – 17-гадовы падлетак і 39-гадовая жанчына – у цяжкім стане, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінегубаў.
Ударнай хваляй у дзевяці будынках у акрузе павыбівала больш за тысячы шыбаў, згарэлі дзясяткі аўтамабіляў.

Мэр Ігар Церахаў паведаміў, што ў выніку расейскай атакі таксама пашкоджаная інфраструктура вода- і цеплазабеспячэння. Праз пагрозу замыкання адмыслоўцы вымушаныя месцамі вылучаць электрычнасць.
Як праінфармаваў канал Паветраных сілаў ЗСУ, агулам у ноч на суботу расейскія войскі атакавалі Украіну двума кіраванымі авіяцыйнымі ракетамі і 80 беспілотнікамі. 71 дрон быў збіты, яшчэ 6 «у выніку супрацьдзеяння РЭБ лакацыйна страчаныя».
Сцяпан Кубік belsat.eu