навіны

Жанчына спрабавала атрымаць лекі ў аптэцы, але атрымала 11 гадоў калоніі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: 24tv.ua)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: 24tv.ua)
podpis źródła zdjęcia

У Менску 39-гадовая жанчына спрабавала набыць лекі паводле рэцэпту, але бланк значыўся згубленым.

39-гадова жанчына сустрэла знаёмага і пацікавілася, як набыць лекавы прэпарат без рэцэпту доктара. Знаёмы перадаў ёй пусты бланк, які яна запоўніла і адправілася ў аптэку на вул. Гінтаўта. Але рэцэптурны бланк, прад'яўлены жанчынай, значыўся сярод згубленых, пра што ведалі аптэчныя працаўнікі.

Фармацэўтка папрасіла жанчыну пачакаць і выклікала міліцыю, але жанчына збегла. Яе затрымалі праз некалькі дзён, пішуць «Минск-Новости».

Раней жанчына ўжо была тройчы судзімая (у тым ліку за абарот забароненых рэчываў і выкарыстанне падробленых дакументаў), а таксама стаяла на ўліку ў нарколага. 

Суд прызначыў ёй 11 гадоў і 1 месяц папраўчай калоніі строгага рэжыму, а таксама 12 тыс. рублёў штрафу і прымусовае лячэнне ад наркаманіі.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10