З дадзеных, атрыманых з новага апытання расейцаў, вынікае, што 63% выступаюць за мірныя перамовы з Украінай на працягу года.
Больш за палову (63%) расейцаў хацелі б, каб у бліжэйшы год Расея і Украіна заключылі мірны дагавор з узаемнымі саступкамі. 49% удзельнікаў падтрымалі б гэтае рашэнне і без дасягнення мэт Расеі.
Пры выбары паміж мірам і мабілізацыяй 49% апытаных выбралі мір і толькі 29% – новую мабілізацыю, вынікае з атрыманых «Новой газетой» дадзеных. Гэта максімальная з пачатку вайны колькасць расеян.
Пры гэтым кожны трэці супраць вывада войскаў і мірных перамоваў.
Колькасць тых, хто згодны пайсці ваяваць ва Украіну па загадзе Мінабароны, упала з 42% да 32%. Амаль столькі ж (30%) і тых, хто наўпрост заявіў аб негатоўнасці ўдзельнічаць у вайне. Год таму такіх было 21%.
Апытанне правялі праект «Хронікі» і Extreme Scan з 10 па 17 верасня 2024 года, у ім удзельнічала стратыфікаваная выпадковая выбарка людзей – 800 рэспандэнтаў. Даследнікі сцвярджаюць, што максімальная памылка вымярэння – 3,45% пры 95%-м даверным інтэрвале.
Наколькі можна верыць вынікам тэлефонных апытанняў у краіне з аўтарытарным рэжымам і масавымі рэпрэсіямі супраць нязгодных з вайной – вырашаць вам.
Тэса Анэйда belsat.eu