навіны

У справе аб нападзе на расейскіх апазіцыянераў - 8 падазраваных, сярод іх – беларус

Леанід Волкаў
Леанід Волкаў пасля нападу. Фота: Іван Жданаў
podpis źródła zdjęcia

У крымінальнай справе аб нападзе на расейскіх апазіцыянераў, у тым ліку – на Леаніда Волкава, якая расследуецца ў Польшчы, - восем чалавек. Адзін з іх – беларус. Чацвёра падазраваных затрыманыя, паведамляе Нацыянальная пракуратура Польшчы. 

Сярод падазраваных па справе аб нападзе на расейскіх апазіцыянераў – расейскі юрыст Анатоль Бліноў. Ён быў затрыманы 13 верасня. Пракуратура прад’явіла тры абвінавачванні, у тым ліку, у збіцці Волкава «па прычыне ягонай нацыянальнай палітычнай прыналежнасці і палітычнай дзейнасці». Бліноў арыштаваны на тры месяцы. 


Таксама ў ліку падазраваных – шэсць грамадзянаў Польшчы і адзін беларус. Іхныя імёны пракуратура не называе. 


Польская пракуратура сумесна з Агенцыяй унутранай бяспекі вядуць шматпланавае расследаванне адносна нападаў на расейскіх апазіцыянераў, пераважна звязаных з Фондам барацьбы з карупцыяй, створаным Аляксеем Навальным у 2011 годзе. Справа датычыць нападаў на расейскіх актывістаў як у краінах Еўропы, так і ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. 


Паводле расследавання ФБК, якое выйшла 12 верасня, замах на Леаніда Волкава 12 сакавіка 2024 года быў замоўлены саўладальнікам ЮКОС Леанідам Неўзліным, які даручыў юрысту Блінову ўсё арганізаваць. Неўзлін у сваю чаргу яшчэ 5 жніўня накіраваў у літоўскую паліцыю заяву, у якой сцвярджае, што Бліноў наўмысна стварае ўражанне, што за нападам на Волкава стаіць Неўзлін. 


Падчас нападу на Волкава злачынца разбіў шкло ў машыне, распыліў слезацечны газ і збіў расейскага апазіцыянера малатком, у выніку чаго ў мужчыны была зламаная рука. 


У красавіку бягучага года па справе аб замаху былі затрыманыя двое грамадзянаў Польшчы – Ігар Ц. і Максіміліян К. Абодвум выставілі абвінавачванне ў гвалце на падставе нацыянальнасці і палітычнай дзейнасці. Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заяўляў, што напад на Волкава замовіў грамадзянін Беларусі. 


Марыя Міхалевіч belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10