навіны

Выйшаў пераклад на беларускую мову бестселеру Эндзі Ўіра «Марсіянін»

Эндзі Ўір «Марсіянін»
Вокладка бестселеру Эндзі Ўіра «Марсіянін» па-беларуску. Фота: Gutenberg Publisher
podpis źródła zdjęcia

Раман Эндзі Ўіра «Марсіянін» на беларускай мове выдадзены адразу ў трох фарматах – папяровым, электронным і аўдыя. 

Пераклад і выданне кнігі сталі магчымыя дзякуючы супрацы Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы, выдавецтва «Gutenberg Publisher» і аўдыявыдавецтва Audiobooks.by. А таксама дзякуючы фінансаваму падтрыманню беларусаў і беларусак ЗША - Мікіты, Юрыя, Марыянны, Каці і Сяргея.


Перакладчык кнігі пажадаў застацца пакуль ананімным, але падзяліўся ўражаннямі:


,,

«Хтосьці скажа, што «Марсіянін» – не самая неабходная сёння кніга па-беларуску і ёсць процьма іншых праграмных і больш сур'ёзных твораў, якія спярша хацелася б мець у перакладзе, але, на маю думку, якраз такой літаратуры –- сучаснай, прыгодніцкай, папулярнай, даступнай і цікавай шырокаму колу чытачоў – нам і бракуе. Не буду хаваць, як перакладчык я атрымаў сапраўднае задавальненне, працуючы над гэтым тэкстам, і нягледзячы на пэўныя цяжкасці мне самому да апошняй старонкі было цікава. Таму спадзяюся, што і чытачы атрымаюць не меншае задавальненне ад гэтай неймавернай і кранальнай гісторыі, якая дае нам надзею і прыклад веры ў чалавека і чалавецтва».


А вось што кажа прадзюсар праекту, кіраўнік аўдыявыдавецтва Audiobooks.by Мікіта Белаглазаў:

,,

«Па-першае, усіх віншую з выданнем яшчэ адной кнігі па-беларуску. Лёгкай, цікавай фантастыкі. Выданнем гэтай кнігі мы, Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы, плануем пачаць серыю перакладаў розных амерыканскіх бестселераў на беларускую. Па кнізе на год-два. І, спадзяюся, натхнім і іншыя дыяспары і арганізацыі».


Дзе знайсці кнігу (усе фарматы кнігі – у платным доступе): папяровая – тут, для жыхароў ЗША – тут, электронная – тут, у аўдыяфармаце можна праслухаць тут


Марыя Міхалевіч belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10