навіны

Беларусы – студэнты першага курсу польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візу без рэгістрацыі

візы
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

З 23 па 27 верасня беларусы, якія хочуць атрымаць польскую нацыянальную візу для навучання на першым курсе ў ВНУ Польшчы, могуць падаваць дакументы ў візавыя цэнтры Польшчы ў Менску, Гомлі і Магілёве без папярэдняй рэгістрацыі, паведамляе VFS Global Group. 

 Пра новаўвядзенні паведамляе на сваім сайце VFS Global Group. 


У траўні візавыя цэнтры Польшчы ў Менску, Гомлі і Магілёве зрабілі для школьнікаў і студэнтаў асобную катэгорыю ў сістэме рэгістрацыі. Калі ў гэтай катэгорыі падаецца непоўнагадовая асоба (да 18 гадоў), разам з ёй можа падаць дакументы на атрыманне візы адзін з бацькоў без папярэдняй рэгістрацыі. 


Таксама раней візавыя цэнтры ўвялі асобную рэгістрацыю на польскую візу для людзей, старэйшых за 60 гадоў. 


Ад 1 верасня «VFS Global» спыніла прыманне заяваў на польскія візы кур’ерскай службай. Цяпер, каб падаць дакументы, усім, акрамя няпоўнагадовых, патрэбна асабіста прыйсці ў візавыя цэнтры кампаніі.


Дагэтуль кур’ерам можна было выслаць заяву на польскую нацыянальную візу D.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10