Узурпатар Лукашэнка паразмаўляў з расейскім прапагандыстам – нібы ўласных яму не стае – Яўгеніем Паповым з «Телеканала Россия».Глядзець гэта – свайго псіхічнага здароўя не шкадаваць. Але ў мяне праца такая, таму зрабіў гэта за вас. Сам прапагандыст Папоў, а прыватна – муж той самай Скабеевай – кажа, што і ўмоваў не было, і тэмы не задаваліся, і пытанні загадзя не абмяркоўваліся. А ўзурпатар – хадзячая, а дакладней сядзячая, шчырасць перад камерай.