навіны

Вользе Гарбуновай у Беларусі збіраюцца замяніць абмежаванне волі на калонію

Былая палітзняволеная і экс-прадстаўніца ў сацыяльных пытаннях АПКБ Вольга Гарбунова. Фота: Карына Пашко / Белсат
Былая палітзняволеная і экс-прадстаўніца ў сацыяльных пытаннях АПКБ Вольга Гарбунова. Фота: Карына Пашко / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Былой палітзняволенай і экс-прадстаўніцы ў сферы сацыяльнай палітыкі Аб'яднанага пераходнага кабінету Вользе Гарбуновай збіраюцца змяніць абмежаванне волі на ўтрыманне ў калоніі. 

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 25 верасня ў судзе Маскоўскага раёну Менску будзе разглядацца справа Вольгі Гарбуновай паводле «замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».

Але зрабіць гэта змогуць толькі завочна, бо з 2022 года Гарбунова не жыве ў Беларусі.

Вольгу Гарбунову, актывістку і былую кіраўніцу арганізацыі «Радзіслава», затрымалі ў лістападзе 2021 года. Яе абвінавачвалі паводле «народнага» артыкулу (342 арт. КК РБ) у арганізацыі альбо актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак – а менавіта ў арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе. На Валадарцы Вольга амаль два тыдні трымала галадоўку.

У траўні 2022 года Гарбунову асудзілі да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады («хімія»). Пасля абвяшчэння прысуду актывістку адпусцілі проста ў зале суда. Пасля гэтага яна пакінула Беларусь.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10