Уладзімір Пуцін абвясціў пра павелічэнне расейскага войска. Дзяржаўная прапаганда працягвае нагнятаць ваенную істэрыю, заклікаючы Пуціна трымаць і ў любы момант прымяніць ядравую зброю. Ці паказная гэтая ядравая істэрыка?
На думку публіцыста Віктара Шандаровіча, у Пуціна ўжо няма іншых задачаў. Па ўсіх іншых напрамках ён пацярпеў ўпэўненую паразу. Эканоміка ў стагнацыі, інфляцыя, інвестыцыяў не будзе. Адзіная павестка, у якой ён – цар гары – гэта ваенная павестка.
,,«Гэта, вядома, шантаж. Гэта накіравана на заходнюю аўдыторыю перш за ўсё. Для таго, каб вы там усе (мы там усе) баяліся, трапяталі і не вырашаліся перакрочваць чырвоных лініяў», – упэўнены Шандаровіч.
Чырвоныя лініі Пуцін крэсліць рэгулярна, праз якія і Украіна, і Захад ужо шмат разоў перайшлі, і ніякае ядравай зброі не ўжываецца. У дадзеным выпадку ядравы шантаж – рэч аднаразовая. Пуцін выдатна разумее, якімі будуць наступствы, калі ён перакрочыць гэтую лінію.
Таксама ў праграме «Ход думкі з Віктарам Шандаровічам»:
- перастрэлка ля сценаў Крамля і вялікі перадзел у бізнэсе
- навошта Уладзімір Познер вяртаецца на «Першы канал»
- пра скандал вакол Леаніда Неўзліна
- каго абслугоўвае Шандаровіч
- новыя асобы расейскай палітыкі
- пракуратура РФ адправілася ў царства мёртвых, каб запалохаць жывых
Вядучы праграмы – Ян Маравіцкі.
«Ход думкі з Віктарам Шандаровічам» глядзіце кожную пятніцу а 21:00 у жывым эфіры «Белсату», а таксама на YouTube канале Вот Так.
belsat.eu / ЮК