навіны

Расея запусціла ракету па пансіянату для пажылых людзей у Сумах

Жыхары пансіянату ў Сумах і ратавальнікі, якія эвакуіравалі пенсіянераў
Жыхары пансіянату ў Сумах і ратавальнікі, якія эвакуіравалі пенсіянераў. Фота: ДСНС України / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Расейская ракета трапіла ў пансіянат для пажылых у Сумах, дзе знаходзілася 281 чалавек. Загінула 78-гадовая жанчына.

Сумскігарадскі савет паведамляе, што з прысутных у пансіянаце было 60 работнікаў і 221 пацыент, з якіх 87 – маламабільныя і патрабуюць іншай дапамогі.


Адна пацыентка пансіяната загінула, яшчэ 13 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.


«Расея не магла не ведаць, што гэты пансіянат для пажылых людзей – не вайсковая база, не вайсковы аб'ект, – падкрэсліў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. – За адны сённяшнія суткі расейскія войскі ўжылі ўжо амаль 90 кіраваных авіябомбаў. Па нашых гарадах, па ўкраінскіх пазіцыях. Абавязкова адкажам расійскай арміі на гэты тэрор. Адчувальна адкажам».


Разгорнуты штаб ліквідацыі наступстваў авіяцыйнага ўдару. Пацыенты пансіяната эвакуіраваны ў спецыяльна падрыхтаваныя для іх месцы, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы. Людзям аказваецца медыцынская і псіхалагічная дапамога.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10