навіны

Міністры замежных спраў Беларусі і Ірану абмеркавалі праекты па лагістыцы, транспарце і адукацыі

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Алірэзай Санеі
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Алірэзай Санеі. Фота: mfa.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Алірэзай Санеі 19 верасня 2024 года. Абмяркоўвалі актывізацыю сумесных праектаў.

Прэс-служба беларускага МЗС адзначае, што падымаліся «пытанні развіцця і перспектывы беларуска-іранскіх адносін у розных сферах, рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых кіраўнікамі Беларусі і Ірану».

«У рамках сустрэчы разгледжаны пытанні бягучага выканання двухбаковых праектаў па лагістыцы, транспарце, адукацыі, а таксама шляхі іх актывізацыі. Акрамя таго, міністр і Іранскі дыпламат абмяняліся думкамі аб падзеях, якія адбываюцца ў блізкаўсходнім рэгіёне», – піша МЗС.

12 верасня ў Беларусь, верагодна, прылятаў сакратар Вышэйшага Савета нацбяспекі Ірану Алі Шахмані. А ў ліпені – міністр прамысловасці, шахт і гандлю Ірану Рэза Фатэмі Амін.

Беларусь і Іран – краіны, якія падтрымліваюць Расею ў вайне супраць Украіны. У пачатку верасня стала вядома, што Іран перадаў Расеі балістычныя ракеты.

У ліпені 2023 года Беларусь і Іран падпісалі мемарандум аб ваеннай супрацы.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10