навіны

Ізраіль нанёс авіяўдары па Ліване

Сталіца Лівану Бэйрут
Сталіца Лівану Бэйрут. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Ізраіль нанёс удары па цэлях «Хізбулы» ў Ліване ў момант, калі лідар групоўкі Хасан Насрала выступаў з прамовай пра атакі на сродкі сувязі «Хізбулы», што раптоўна пачалі выбухаць.

Над Бэйрутам чуваць ізраільскія вайсковыя самалёты, перадае карэспандэнт Бі-Бі-Сі Г'юга Бачэга.

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што наносяць удары па цэлях «Хізбулы» ў Ліване. Яны падкрэслілі, што «Хізбула» ператварыла паўднёвы Ліван у зону баявых дзеянняў і цягам дзесяцігоддзяў выкарыстоўвала ў якасці зброі дамы мірных жыхароў, будавала пад імі тунэлі і выкарыстоўвала цывільных асобаў у якасці жывога шчыта.

«Цагаль [Армія абароны Ізраілю] праводзіць аперацыі для запэўнівання бяспекі на поўначы Ізраілю, каб даць жыхарам магчымасць вярнуцца ў свае дамы, а таксама дасягнуць усіх мэтаў вайны», – гаворыцца ў заяве.

17 верасня ў чальцоў групоўкі «Хізбулы», якую падтрымлівае Іран, пачалі выбухаць пэйджары, а пазней і радыёпрыёмнікі. У выніку гэтага загінулі мінімум 37 чалавек і каля 3000 былі параненыя. Паводле звестак крыніцаў «Reuters», гэта была спланаваная аперацыя ізраільскай спецслужбы «Масад». Ізраіль не пацвердзіў і не зняпраўдзіў свайго дачынення да нападаў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10