навіны

У так званай ДНР плануюць стварыць цэнтр беларускіх тавараў

Дзяніс Пушылін і Аляксандр Лукашэнка
Дзяніс Пушылін і Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 19 верасня 2024 года. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

У так званай ДНР хочуць стварыць цэнтр беларускіх тавараў, паведаміў кіраўнік непрызнанага ўтварэння на акупаванай тэрыторыі Украіны Дзяніс Пушылін па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 19 верасня.

Дзяніс Пушылін выказаў «беларускаму народу глыбокую ўдзячнасць за ўсебаковую дапамогу і падтрыманне, якае надаецца Данбасу».

«Абмеркавалі з Аляксандрам Рыгоравічам шэраг пытанняў і намецілі канкрэтныя крокі для далейшага ўзаемадзеяння. Напрыклад, у планах стварыць у ДНР мультыбрэндавы цэнтр беларускіх тавараў, ужо рэалізуюцца моладзевыя праекты, і гэтую важную дзейнасць будзем працягваць», – піша Пушылін.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны ў 2014 годзе ён не адмаўляўся ад супрацы з Данецкай вобласцю нават пасля акупацыі.

«Тут у нас розныя намёкі і іншае, нават з Захаду, што вы вось будзеце супрацоўнічаць, пакрыўдзіце Украіну. Мы нікога не крыўдзім. Мы гатовыя супрацоўнічаць і з Украінай на тых жа прынцыпах, што і з Данецкай Рэспублікай. Мы дзетак вашых заўсёды прымаем сюды на лячэнне, адпачынак. Яны вельмі задаволеныя. Праўда, мяне ледзь у суд нейкі не зацягнулі, што мы крадзем, аказваецца, вашых дзяцей», – сказаў Лукашэнка.

Раней каманда НАУ сабрала доказы таго, што рэжым Лукашэнкі датычны да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторыяў.

«Я яшчэ раз пацвярджаю, што мы будзем супрацоўнічаць з вамі, абсалютна не парушаючы ніякіх міжнародных нормаў і нормаў нашых узаемаадносінаў. Мы працуем у імя людзей. Ёсць праблема ў будаўніцтве ў вас – мы будзем вас падтрымліваць і дапамагаць. Ёсць у вас праблема кагосьці лячыць, адукацыю атрымаць – мы гатовыя з вамі супрацоўнічаць. Абсалютна на такіх прынцыпах гатовыя супрацоўнічаць і з Украінай», – заявіў Лукашэнка.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10