Шуфлядка

Пажылы француз 10 гадоў напампоўваў жонку наркотыкамі, каб яе гвалтавалі староннія, а ён усё здымаў на камеру

Жызэль Пеліка у будынку суда ў Авіньёне, Францыя, 11 верасня 2024 г. Фота: Манон Крус / Reuters / Forum
Жызэль Пеліка у будынку суда ў Авіньёне, Францыя, 11 верасня 2024 г. Фота: Манон Крус / Reuters / Forum
podpis źródła zdjęcia

У Францыі ідзе гучны суд, які сваёй жахлівасцю выйшаў далёка за межы краіны. Паводле матэрыялаў справы, муж 10 гадоў напампоўваў снатворным сваю жонку, каб яе гвалтавалі староннія мужчыны, якіх ён знаходзіў у інтэрнэце. Жанчына даведалася пра гэта толькі ад паліцыянтаў і папрасіла зрабіць суд адкрытым – гэта значыць, што тысячы фота і відэа, знятых яе мужам, пакажуць падчас паседжанняў.

Па словах Жызэль Пеліка, яе жыццё ўжо і так ужо разбуранае, але трэба, каб пра гвалтаўнікоў даведаліся ва ўсім свеце і нарэшце перасталі перакладаць віну ў згвалтаваннях на жанчын.


Жыхары невялікага мястэчка на паўднёвым усходзе Францыі апынуліся ў ажыўленым сюжэце «Догвіль» Ларса фон Трыера, калі 72-гадовая пенсіянерка Жызэль Пеліка пачала даваць паказанні ў судзе Авіньёна супраць свайго мужа, Дамініка Пеліка, з якім яна пражыла 50 гадоў. Падрабязнасці судовага разбору расказвае «ВВС».


Жыццё маці траіх дзяцей і бабулі апынулася ў руінах пасля таго, як паліцыянты ў 2020 году дашлі да іх дадому. Яе мужа толькі што злавілі за фатаграфаваннем жанчын у ніжняй бялізне ў супермаркеце, але затым паліцыя знайшла куды больш страшную паўду ў яго камп'ютары.


Так Жызэль даведалася, што муж 10 гадоў падмешваў ёй наркотыкі і запрашаў незнаёмцаў – больш за 80 мясцовых мужчын – каб тыя згвалтавалі яе, а ён пры гэтым будзе здымаць тое, што адбываецца, на камеру.


Не ўсіх абвінавачаных знайшла паліцыя, пакуль гаворка ідзе пра 50 чалавек, хаця на відэа іх больш за 80. З абвінавачваннямі пагадзіліся толькі 15 з 50 мужчын, астатнія сцвярджаюць, што думалі, быццам прымаюць удзел у сэксуальнай гульні па ўзаемнай згодзе.


Жызэль Пеліка ў адказ назвала іх «дэгенератамі», якія дакладна бачылі, што гвалцяць жанчыну ў непрытомным стане, і ніколі не пыталіся яе згоды на гэта. Медыкі на судзе таксама звярнулі ўвагу на тое, што стан жанчыны ў гэты час быў бліжэй да комы, чым да сну. Яе муж (цяпер яны ў працэсе разводу) адразу прызнаў віну, назваўшы астатніх абвінавачаных «такімі ж гвалтаўнікамі, як і ён сам», сцвярджаючы, што ўсе яны ведалі, на што ідуць.


Паліцыя сцвярджае, што мужчыны атрымлівалі строгія інструкцыі – прыпаркавацца на адлегласці ад дома, пачакаць каля гадзіны, каб падзейнічалі прэпараты, распранацца на кухні, каб не пакінуць свае рэчы, сагрэць рукі, не выкарыстоўваць цыгарэты і духі. Таксама высветлілася, што некаторыя мужчыны адмовіліся ад такой прапановы адразу, але ніхто з іх не завіў у паліцію.


На папярэдніх пасяджэннях пацярпелая расказвала, што ўвесь гэты час падазравала ў сябе хвароба Альцгеймера або пухліна мозгу з-за страты валасоў і вагі, а таксама правалаў у памяці. Насамрэч, гэта былі пабочныя эфекты лекаў, якія даваў ёй муж. Ужо пасля выяўлення праўды ў яе знайшлі інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам. Адзін з абвінавачаных мае ВІЧ-інфекцыю, пра якую ведаў на момант згвалтавання.

Некалькі тысяч чалавек збіраюцца, каб правесці дэманстрацыю ў падтрымку Жызэль Пеліка і ўсіх ахвяраў згвалтавання. Плошча Рэспублікі ў Парыжы, 14 верасня 2024 года. Фота: Махамад Салахелдзін Абдэльг Аль-Саід / Anadolu / ABACAPRESS.COM
Некалькі тысяч чалавек збіраюцца, каб правесці дэманстрацыю ў падтрымку Жызэль Пеліка і ўсіх ахвяраў згвалтавання. Плошча Рэспублікі ў Парыжы, 14 верасня 2024 года. Фота: Махамад Салахелдзін Абдэльг Аль-Саід / Anadolu / ABACAPRESS.COM

На судзе, які працягнецца як мінімум да снежня, пенсіянерка заявіла, што выступае ад імя «кожнай жанчыны, якая падверглася ўздзеянню наркотыкаў, не ведаючы пра гэта, каб ні адна жанчына не пакутавала». Адзінай просьбай Жызэль было дазволіць яе дзецям выходзіць з залы паседжанняў, калі пачыналі паказваць відэа. Іх агульную дачку, мяркуючы па сведчаннях паліцыі, бацька таксама здымаў на камеру.


Па ўсёй краіне пачалі праходзіць акцыі пратэсту «ў падтрымку Жызэль Пеліка і ўсіх ахвяраў згвалтавання», а гэты суд справакаваў агульнанацыянальную дыскусію пра перагляд паняцця «згвалтаванне» у законе.


Акрамя таго, людзі арганізавалі анлайн-збор сродкаў для дапамогі мадам Пеліка, які сабраў €40 000 менш чым за дзень. Але пасля запыту яе юрыдычнай каманды збор закрылі: яго палічылі магчымым манеўрам, які адцягвае ўвагу.



Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10