Вайна

«The Washington Post»: наступ ЗСУ ў Курскай вобласці сарваў таемныя перамовы Украіны і Расеі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Суджа пасля наступу. Фота: Telegram @gubernator_46
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Суджа пасля наступу. Фота: Telegram @gubernator_46
podpis źródła zdjęcia

Амерыканская газета «The Washington Post» сцвярджае, што ў жніўні Украіна і Расея павінны былі накіраваць дэлегацыі ў Доху для перамоваў па заключэнні пагаднення, якое б спыніла ўзаемныя ўдары па энергетычнай інфраструктуры. Аднак наступленне ЗСУ ў Курскай вобласці нібыта сарвала перамовы, сцвярджаюць дыпламатычныя крыніцы выдання.

Паводле WP, пагадненне аб спыненні ўдараў па энергетычнай інфраструктуры было б раўназначна частковаму спыненню агню. Некаторыя дыпламаты спадзяваліся, што ў далейшым гэта магло прывесці да больш усёабдымнай дамовы аб спыненні вайны.

«Гатовасць удзельнічаць у перамовах сведчыць пра нейкі зрух для абедзвюх краін, прынамсі, адносна абмежаванага спынення агню», - зазначае WP.

Пасярэднікам у перамовах выступаў Катар. Каля двух месяцаў катарцы праводзілі папярэдняе абмеркаванне з Кіевамі і Масквой, бакі пагадзіліся на сустрэчу ў Дохе. «Пасля Курску расейцы адмовіліся», — сцвярджае суразмоўца журналістаў. Дыпламат, праінфармаваны аб перамовах, распавёў выданню, што расейскія афіцыйныя асобы адклалі сустрэчу з катарскімі афіцыйнымі асобамі пасля ўварвання Украіны ў Курскую вобласць. Прадстаўнікі РФ ахарактарызавалі гэта як «эскалацыю», зазначыў дыпламат, дадаўшы, што Кіеў не папярэджваў Доху пра свой наступ. Пры гэтым цалкам ад ідэі перамоваў прадстаўнікі РФ нібыта не адмовіўся, яны папрасілі даць ім час.

Крыніца WP паведаміла, што і Кіеў, і Масква дэманстравалі гатовасць прыняць дамоўленасці. Праўда, чыноўнікі ў Кіеве сумняваліся ў шчырасці намераў расейскага боку: некаторыя ацэньвалі шанцы на поспех перамоваў у 20 %, а іншыя лічылі, што перспектывы яшчэ ніжэй, нават калі б курскага наступу не адбылося.

Паводле WP, Кіеў, магчыма, палепшыў сваю будучую перамоўную пазіцыю дзякуючы захопу часткі Курскай вобласці, але , «імавернасць хуткіх мірных перамоваў, здаецца, паменшылася».

Раней пра перамовы наконт мараторыя на ўдары па энергетычнай інфраструктуры ніхто не паведамляў.

Нагадаем, наступленне ЗСУ ў Курскай вобласці распачалося 6 жніўня. Украінскія вайскоўцы, скарыстаўшыся фактарам нечаканасці, здолелі адразу прарвацца ўглыб расейскай тэрыторыі. ЗСУ захапілі райцэнтр Суджа і ўзялі пад кантроль 1150 кв. км расейскай тэрыторыі. 

Чытайце таксама: Як аперацыя ЗСУ ў Курскай вобласці паўплывае на ход вайны?

Глеб Нержын «Белсат»

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10