навіны

На пасаду прадстаўніцы АПК у справе сацыяльнай палітыкі намінаваная Вольга Зазулінская

Вольга Зазулінская. Фота: t.me / CabinetBelarus
Вольга Зазулінская. Фота: t.me / CabinetBelarus
podpis źródła zdjęcia

Святлана Ціханоўская накіравала ліст у Каардынацыйную раду з просьбай арганізаваць у найбліжэйшы час слуханні і разгледзець кандыдатуру Вольгі Зазулінскай на пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе сацыяльнай палітыкі.

Вольга Зазулінская  кіраўніца фонду «Краіна для жыцця», праваабаронца, каардынатарка праекту дапамогі сем'ям палітзняволеных, суарганізатарка службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі».

Была назіральніцай на выбарах у жніўні 2020 года, валанцёркай у лагеры медыкаў на Акрэсціна, мае досвед працы ў дабрачыннасці. Восенню 2020 года была затрыманая супрацоўнікамі КДБ, а пазней асуджаная паводле арт. 23.34 КаАП. У адказ на пагрозы пастанавіла пакінуць Беларусь, напрыканцы лістапада 2020 года выехала ў Літву.

Нагадаем, з 22 снежня 2022 года і дагэтуль прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе сацыяльнай палітыкі была Вольга Гарбунова.

Вольга Гарбунова адзначыла, што гэта было няпростым рашэннем, якое яна абдумвала некаторы час.

«Я прыйшла да высновы, што хацела б працягнуць сваю дзейнасць не столькі ў палітычным, колькі ў гуманітарным рэчышчы для дапамогі палітзняволеным», –
адзначыла экс-прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе сацыяльнай палітыкі.

Святлана Ціханоўская тады выказала ёй падзяку і падкрэсліла, што сыход Гарбуновай не быў нечаканасцю, бо яна пасвячала прадстаўнікоў кабінету ў свае планы.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10