навіны

Басейн і навучальныя лабараторыі для дронаў. Улады паказалі, што будзе на месцы аўтавакзалу «Усходні» ў Менску

Так будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» на вул. Ванеева, 34 у Менску. Крыніца: t.me / minskstroybelarus
Так будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» на вул. Ванеева, 34 у Менску. Крыніца: t.me / minskstroybelarus
podpis źródła zdjęcia

Будынак былога аўтавакзалу «Усходні» ўжо рэканструююць, каб зрабіць там гарадскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.

«Менскбуд» паведамляе, што на вакзале будзе «інавацыйная адукацыйная пляцоўка» для дзяцей і навучальныя лабараторыі (нават для забароненых беспілотнікаў), трасы, пляцоўкі і мабільны каркасны басейн. Цяпер ва «Усходнім» ужо на ўсю моц ідзе дэмантаж перагародак, унутранага аздаблення і даху, а на перонах рыхтуюцца да замены асфальту.


«Існы футурыстычны архітэктурны вобраз будынку на Ванеева, 34 захаваецца, як і эстакада. З'явяцца дадатковыя ўваходы і панарамны ліфт. Пасадачныя платформы ў хуткім часе ператворацца ў навучальныя лабараторыі для дзіцячай творчасці, а на месцы парковак будуць трасы для выпрабавання мадэляў», – абяцаюць там.

Так будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» на вул. Ванеева, 34 у Менску. Крыніца: t.me / minskstroybelarus
Так будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» на вул. Ванеева, 34 у Менску. Крыніца: t.me / minskstroybelarus

Да канца лютага абяцаюць скончыць дэмантаж і заліць падмуркі пад вітражы, а цалкам аб'ект плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2025 годзе.

Нагадаем, шматпакутны аўтавакзал «Усходні» закрылі ў 2016 годзе праз нерэнтабельнасць. Потым яго некалькі разоў спрабавалі прадаць з аўкцыёну, але ахвочых не знайшлося. У 2017 годзе на яго месцы хацелі зрабіць выставачны комплекс наўзамен «БелЭкспа», але потым перадумалі. У 2020 годзе ён зноў пачаў працу, а потым закрыўся.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10