навіны

YouTube будзе блакаваць беларускія прапагандысцкія каналы па запыце краінаў. Першай стала Літва

youtube
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У сераду 18 верасня ў Літве былі заблакаваныя 18 акаўнтаў у youtube беларускіх радыё і тэлебачання, якія трапілі пад санкцыі Еўразвязу. Запыт аб блакаванні яшчэ ў ліпені бягучага года падала Камісія па радыё і тэлебачанні Літвы. 

Літоўская агенцыя па наглядзе за СМІ паведаміла ў прэс-рэлізе, што папрасіла платформу выдаліць 18 беларускіх акаўнтаў у рамках супрацоўніцтва з Google, піша LRT. 


Выдаленыя акаўнты былі наўпрост звязаныя з дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Беларусі «Белтэлерадыё»: інфармацыйная агенцыя АТН, Беларусь 1, Беларусь 2, Беларусь 3, Беларусь 5, Беларусь 4. Брэст, Беларусь 4. Віцебск, Беларусь 4. Гомель, Беларусь 4. Гродна, Беларусь 4. Магілёў, Фактар. by, ZonaX, Радыус-FM, Радыус FM House, Радыё Сталіца, Радыё1, Радыё Беларусь.


Блакаванне беларускіх прапагандысцкіх youtube-каналаў – вынік санкцыяў, якія былі накладзеныя на Белтэлерадыёкампанію, заяўляе Офіс Святланы Ціханоўскай


,,

«Каналы будуць заблакаваныя ў краінах, якія падалі такі запыт. Літва стала першай. Ці будуць бачныя акаўнты, будзе залежыць ад таго, якая краіна стаіць у карыстальніка ў наладах. Калі будуць запыты ад іншых, там таксама заблакуюць», - зазначыў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.


Што датычыць блакавання гэтых каналаў у Беларусі, тут, па словах палітыка, «трэба будзе пазмагацца». 


Тым часам у Беларусі 12 верасня запусцілі платформу videobel.by, на якой плануюць сабраць увесь кантэнт прапагандысцкіх каналаў на выпадак блакавання ў youtube. 


Марыя Міхалевіч belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10