навіны

Праваабаронцам вядомыя ўсе 37 прозвішчаў памілаваных палітвязняў

палітвязні
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: sb.by
podpis źródła zdjęcia

16 верасня 2024 года сталася вядома, што паводле новага ўказу Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязняў. Сярод іх шэсць жанчын, а таксама людзі з хранічнымі хваробамі ды інваліднасцю, пенсіянеры. На вечар 18 верасня праваабаронцы ведаюць імёны ўсіх вызваленых. 

На волю выйшлі: Аляксандр Фікаў, Таццяна Біруля, Анжэла Сікорская, Міхаіл Корзун, Кацярына Джыг, Аляксандр Емяльянаў, Ігар Барысаў, Аляксандр Пасцерняк, Уладзіслаў Папоў, Аляксандр Жандораў, Сяргей Мацюхевіч, Яўген Нарэйка, Андрэй Астрацоў, Віталь Чарнавусаў, Зоя Баранава, Аляксандр Рукойць, Аляксандр Пугач, Дзмітрый Кушалевіч, Алег Завадскі, Аляксандр Жук, Мікалай Амельчанка, Дзмітрый Сінюта, Сяргей Мазоль, Віталь Санько, Андрэй Рамановіч, Сяргей Мардзіловіч, Дзмітрый Лагуценка, Андрэй Ігнатовіч, Дзмітрый Утоўка, Віталь Цыдзік, Канстанцін Саламіюк, Віталь Юрэня, Сяргей Фісюк, Аляксандр Бараноўскі, Юлія Лабунова.

 

Сярод вызваленых – журналіст-фрылансер, стваральнік гарадской газеты «Гомельские ведомости» Андрэй Толчын. 21 сакавіка 2023 года яго пакаралі 2,5 года калоніі нібыта за паклёп у дачыненні Лукашэнкі і спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці.


Увечары 18 верасня высветлілася, што была памілаваная Ірына Гарачкіна – фігурантка «справы Аўтуховіча». 


Імёны некаторых палітвязняў не называюцца з гледзішча бяспекі. 


Справы памілаваных разглядала гэтак званая камісія для вяртання, якую ўзначальвае генпракурор Андрэй Швед. Вызваленне людзей прымеркаванае да Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Беларусі 17 верасня. 


Цяперашняя хваля памілавання палітвязняў – чацвёртая з 3 ліпеня сёлета. Агулам вызваленыя 115 чалавек. 


Марыя Міхалевіч belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10