Naviny

Раз’яднаны пераходны кабінет? Наколькі крытычны выхад «міністраў» з АПК і што за гэтым стаіць

Лізавета Кохман, Павел Латушка, Святлана Ціханоўская, Аліна Коўшык і Вольга Гарбунова выступаюць перад журналістамі пасля паседжання Аб’яднанага пераходнага кабінету.
Лізавета Кохман, Павел Латушка, Святлана Ціханоўская, Аліна Коўшык і Вольга Гарбунова выступаюць перад журналістамі пасля паседжання Аб’яднанага пераходнага кабінету. Варшава, Польшча. 2 кастрычніка 2023 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Аб’яднаны пераходны кабінет працягваюць пакідаць прадстаўнікі. За няпоўныя тры месяцы з дэмакратычнага протаўраду Беларусі сышлі тры асобы, і цяпер у ім вакантныя больш як палова пасадаў. На думку шэрагу назіральнікаў, гэта сведчыць пра крызіс у дзейнасці АПК, іншыя ж, наадварот, бачаць у гэтым звычайную ратацыю кадраў, што ёсць нормай у дэмакратычных краінах.