У судзе Першамайскага раёну Менску 18 верасня пачаўся разгляд справы супраць палітычнага вязня Змітра Дашкевіча.
Палітзняволенага другі раз судзяць за ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ) і за зацятае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (арт. 411 КК), паведамляе «Позірк».
Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 23 сакавіка 2022-га. Яго засудзілі да 1,5 года зняволення паводле арт. 342. Незадоўга да выхаду на волю ў ліпені 2023-га супраць палітвязня завялі новую крымінальную справу, за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (арт. 411 КК). У кастрычніку актывісту прысудзілі яшчэ год калоніі.
У траўні 2024 года стала вядома пра новую крымінальную справу.
Зміцер Дашкевіч адбывае пакаранне ў папраўчай калоні № 14 ў Навасадах у Барысаўскім раёне.
Удома Змітра чакае жонка Наста Дашкевіч разам з чатырма малымі дзецьмі. Наста была засуджаная да трох гадоў «хатняй хіміі».
Марыя Міхалевіч belsat.eu