навіны

Палітзняволены журналіст Андрэй Толчын выйшаў на волю

Андрэй Толчын
Андрэй Толчын. Крыніца: spring96.org
podpis źródła zdjęcia

Журналіст Андрэй Толчын выйшаў на волю на падставе так званага памілавання. Пра гэта паведамляе «Парламенцкі канал».

«Андрэя вызвалілі ўчора з магілёўскай калоніі і ўначы ён дабраўся дахаты. Памілаваны!», – піша «Парламенцкі канал».

Андрэй Толчын – стваральнік газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер.

Яго затрымалі 27 верасня 2023 года. Паводле праваабаронцаў «Вясны», наступным днём на кватэры Андрэя Толчына сілавікі правялі ператрус. У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку ды іншыя лічбавыя носьбіты.

Потым яго пакаралі двума гадамі і шасцю месяцамі калоніі за нібыта «паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (арт. 367) і «судзеянне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361.4).

Журналіста неаднаразова затрымлівалі і судзілі за ягоную працу з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года ён пастанавіў пайсці з прафесіі.


31 траўня 2024 года МУС унёс Андрэя Толчына ў «спіс экстрэмістаў».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10