навіны

У менскім аэрапорце затрымалі іншаземку, якая прыехала вучыцца – у яе падазроны пашпарт

Замежніца, якая прыехала ў Беларусь, перадае пашпарт для правярання
Замежніца, якая прыехала ў Беларусь, перадае пашпарт для правярання. Фота: Пограничный комитет Беларуси / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Нацыянальным аэрапорце «Менск» 13 верасня памежнікі затрымалі дзяўчыну з замежным пашпартам Конга. Яна прыляцела са Стамбулу і планавала вучыцца ў Беларусі, аднак ейны пашпарт выклікаў падазрэнні, паведамляе Дзяржпамежкамітэт Беларусі.

«Пасля спецыяльнага правярання было ўстаноўлена, што дакумент часткова падроблены – на старонцы з вызначальнымі звесткамі зменены год нараджэння з 1995 на 2001», – піша Дзяржпамежкамітэт.

Як высветлілася, дзяўчына накіроўвалася ў Беларусь, каб паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову.

«На гэты момант яна затрыманая і змешчаная ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Менгарвыканкаму да высвятлення асобы. За спробу незаконнага мінання мяжы іншаземцы пагражае штраф да 100 базавых велічынь», – працягвае Дзяржпамежкамітэт.

Памежнікі нагадваюць, што за выкарыстанне падробленых дакументаў прадугледжаная крымінальная адказнасць – абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10