навіны

Беларусь хоча дамовіцца наконт новага газавага кантракту з Расеяй у 2025 годзе

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Беларусь хоча ў 2025 годзе вызначыць дэталі новага газавага кантракту з Расеяй. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Беларусі Аляксей Кушнарэнка.

«У нас ёсць перыяд кансультацыяў у гэтым пытанні. Мы ўжо падыходзім да кансультацыяў. Нашая задача – за 2025 год сфармаваць цэнавую палітыку на наступны перыяд. Цягам 2025 года мы можам вызначыцца», – перадае словы Аляксея Кушнарэнкі ТАСС.

Кушнарэнка таксама распавёў, што ў Беларусі збіраюцца пабудаваць завод СВК. Інвестарам будзе «Газпром». Цяпер выбіраюць пляцоўку пад будаванне.

У лютым 2023 года Беларусь і Расія працягнулі кантракты на пастаўку газу ў Беларусь да 2025 года і яго транспартаванне праз тэрыторыю Беларусі ў 2023 годзе. Разліковая цана газу, які пастаўляецца ў 2023–2025 гадах, ацэньваўся на 200 мільярдаў рублёў штогод (у 2022 годзе – 2,44 мільярда долараў).

У лютым 2024 года ўжо былы пасол Беларусі ў Расеі Дзмітрый Крутой заяўляў, што Менск і Масква плануюць пасля 2026 года знізіць цану расейскага прыроднага газу для Беларусі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10