навіны

Адукацыйная платформа як «экстрэмісцкае фармаванне» і новыя прозвішчы памілаваных

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Еўрарадыё
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Еўрарадыё
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» вядзе хроніку рэпрэсій, што не сціхаюць у краіне, нягледзячы на ўсе захады рэжыму Лукашэнкі «перагарнуць старонку».

17 верасня ў Берасцейскім абласным судзе пачаўся разгляд справы супраць 41-гадовага кобрынца Дзмітрыя Ператолчына, якога абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «неданясенні аб злачынстве» (ч. 2 арт. 406 КК), але сутнасць абвінавачвання невядомая. Да 2011 года Ператолчын займаў пасаду камандзіра ўзвода Кобрынскага аддзела Дэпартамента аховы, быў капітанам міліцыі.

«Пакаяльныя відэа» двух маладзёнаў, затрыманых за акцыі пратэсту ў 2020-м, з’явіліся на канале сілавікоў. Праваабаронцам удалося высветліць прозвішча аднаго з іх – гэта Цімафей Адамовіч. Вядома, што ў 2020 годзе хлопцам было па 17 гадоў. Тым не менш праз чатыры гады да іх усё адно прыйшлі. У відэа кажуць, што з улікам узросту затрыманых і «свята Дзень народнага адзінства», хлопцаў адпусцілі, але вынеслі ім афіцыйнае папярэджанне.

Сёння сталі вядомыя прозвішчы 20 чалавек, выпушчаных паводле ўказу Лукашэнкі аб памілаванні, падпісанага 16 верасня. Гэта Аляксандр Емяльянаў, Аляксандр Пасцерняк, Уладзіслаў Папоў, Аляксандр Жандараў, Сяргей Мацюхевіч, Яўген Нарэйка, Андрэй Астрацоў, Віталь Чарнавусаў, Зоя Баранава, Аляксандр Рукойць, Аляксандр Пугач, Дзмітрый Кушалевіч, Алег Завадскі, Аляксандр Жук, Мікалай Амельчанка, Дзмітрый Сінюта, Сяргей Мазоль, Віталь Санько, Андрэй Рамановіч.

17 верасня стала вядома пра затрыманне мужчыны, які нібыта абражаў Лукашэнку, расейскую ўладу, а таксама выказваў падтрымку беларусам, якія ваююць за Украіну.

16 верасня да маці гомельца Мікалая Стагурскага, які пасля вярбоўкі КДБ з’ехаў за мяжу, прыйшлі з ператрусам сілавікі. Ён захацеў апублікаваць факт рэпрэсій і паведаміў «Флагштоку», што міліцыянты канфіскавалі ў маці тэлефон і пагражалі «закрыць на содні».

У Ленінскім судзе Берасця 16 верасня быў вынесены прысуд па крымінальнай справе Генадзя Васілюка, Ганны Васілюк, Дзяніса Андрашука, Мікалая Пратасевіча і Рамана Парфёнава. Усіх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 («Групавое парушэнне грамадскага парадку»). Ганне Васілюк прызначылі год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Дзянісу Андрашуку, Мікалаю Пратасевічу і Раману Парфёнаву – 1,5 года калоніі. Генадзь Васілюк таксама атрымаў 1,5 года калоніі, але з улікам неадбытага папярэдняга пакарання яму канчаткова прызначана два гады калоніі агульнага рэжыму.

Паводле рашэння КДБ ад 28 жніўня праект рэсурснай дапамогі для настаўнікаў «Адукаванка» быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле КДБ, дачыненне да праекту маюць Куксо і Мельчанка.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10