навіны

Украіна збіраецца выдварыць беларуса праз гуманітарны калідор на тэрыторыю нашай краіны

31-гадовы беларус, якога Украіна збіраецца выдварыць з тэрыторыі сваёй краіны за нелегальнае знаходжанне. Фота: dmsu.gov.ua
31-гадовы беларус, якога Украіна збіраецца выдварыць з тэрыторыі сваёй краіны за нелегальнае знаходжанне. Фота: dmsu.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

15 жніўня ўпраўленне Дзяржаўнай міграцыйнай службы ў Івана-Франкоўскай вобласці прыняло рашэнне аб прымусовым выдварэнні з Украіны 31-гадовага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Так, украінскія праваахоўнікі выявілі замежніка ў адным з населеных пунктаў у горнай мясцовасці Украіны.

Паводле паведамлення Дзяржаўнай міграцыйнай службы, малады чалавек страціў якія-кольвек прававыя падставы для далейшага знаходжання на тэрыторыі Украіны. 

Зыходзячы з таго, што ва ўмовах рэжыму ваеннага стану праводзяцца ўзмоцненыя і жорсткія прафілактычныя меры для забеспячэння нацыянальнай бяспекі і аховы грамадскага парадку, правапарушальніка даставілі ў Валынскі пункт часовага знаходжання замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія незаконна знаходзяцца ў Украіне. 

Сваё рашэнне Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны абгрунтавала палажэннямі артыкула 30 Закону Украіны «Аб прававым статусе замежных грамадзян і асоб без грамадзянства», а таксама пазіцыяй Службы бяспекі Украіны. 

Далей украінская міграцыйная служба мае намер прымусова выдварыць беларуса праз гуманітарны калідор на ўчастку дзяржаўнай мяжы з Беларуссю.

Ці знаходзіўся гэты беларус на тэрыторыі Украіны на гуманітарных падставах, не паведамляецца. 

Раман Шавель, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10