навіны

Беларуская журналістка Ларыса Шчыракова атрымала прэстыжную прэмію «Free Media Awards 2024»

Ларыса Шчыракова
Ларыса Шчыракова. Крыніца: spring96.org
podpis źródła zdjęcia

Беларуская журналістка і палітзняволеная Ларыса Шчыракова атрымала прэстыжную прэмію ў галіне журналістыкі «Free Media Awards 2024».

17 верасня ў шведскай сталіцы – Осла – уручылі ўзнагароды прэміі «Free Media Awards» за 2024 год.

Адною з лаўрэатак сталася беларуская журналістка Ларыса Шчыракова, якая цяпер у зняволенні, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Узнагароду за журналістку атрымліваў праваабаронца Леанід Судаленка.

,,

«Сёння ідзе 651‑ы дзень зняволення Ларысы ў беларускай турме для жанчын у Гомлі, умовы ў якой можна параўнаць з бесчалавечным абыходжаннем і нават катаваннем», – адзначыў Леанід Судаленка на цырымоніі ўручэння.


Ларысу Шчыракову затрымалі 6 снежня 2022 года. Яе абвінавацілі паводле двух артыкулаў: «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК РБ) і «Дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК РБ) і засудзілі на 3,5 года калоніі агульнага рэжыму. Свой тэрмін яна адбывае ў жаночай калоніі № 4 у Гомлі. 22 верасня 2023-га Міністэрства ўнутраных справаў залучыла Ларысу Шчыракову ў спіс экстрэмістаў.

Прэмія «Free Media Awards» прысуджаецца журналістам і медыям з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Гэта частка супольнай ініцыятывы фонду «Fritt Ord» з Нарвегіі і «Zeit Stiftung Bucerius» з Нямеччыны. Узнагароды атрымаюць шасцёра журналістаў і медыяарганізацыяў з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы за выдатныя дасягненні ў сферы расследавальніцкай журналістыкі ды асабістую адвагу ў складаных умовах рэгіёну. Некаторыя з сёлетніх лаўрэатаў цяпер у зняволенні за сваю прафесійную дзейнасць.

Летась прэмію «Free Media Awards» таксама атрымлівалі беларусы – выданне Reform.by.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10