навіны

Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў: у спіс увайшлі 27 асоб, датычныя рэпрэсіяў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: repost.uz
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: repost.uz
podpis źródła zdjęcia

Улады Швейцарыі ўвялі санкцыі ў дачыненні да 27 грамадзянаў Беларусі. У спіс уваходзяць асобы, датычныя да палітычных рэпрэсіяў, якія праводзяцца ў нашай краіне. Сярод іх прадстаўнікі ГУБАЗіК, Генеральнай пракуратуры, некаторыя суддзі, начальнікі папраўчых калоніяў і прапагандысты, прыкмеціла выданне «Позірк». 

Так, у спісе апынуліся начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Беларусі Андрэй Ананенка, ягоныя намеснікі Андрэй Бедункевіч і Дзмітрый Ковач, а таксама намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага абвінавачання ў Генеральнай пракуратуры Міхаіл Кавалёў, які адказвае за нагляд за законнасцю судовых рашэнняў па крымінальных справах.

Таксама пад санкцыі трапілі начальнікі Ваўкавыскай ВК № 11 (Гарадзенская вобласць) Віктар Дуброўка, гарадзенскай турмы № 1 Павел Казакоў і ягоны намеснік Васіль Каляда, начальнік гомельскай ПК № 4 Дзяніс Талсцянкоў і начальнік менскага СІЗА № 1 Андрэй Цэдрык.

У санкцыйны спіс уключаныя суддзі некаторых судоў: з Гомельскага абласнога суда – Анатоль Сотнікаў і Аляксей Хлышчанкоў, Магілёўскага абласнога суда – Ігар Шведаў і Ігар Зямцоў, Гарадзенскага абласнога суда – Васіль Скок, Менскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка, Менскага гарадскога суда Алена Ананіч, суддзі Фрунзенскага раённага суда Менска Андрэй Млечка, Ленінскага раённага суда Менска Таццяна Шоцік, суда Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Станіслаў Іванюценка, суда Маладзечанскага раёна Менскай вобласці – Вольга Дубовік, суда Бабруйскага раёна і Бабруйска (Магілёўская вобласць) – Антон Дудаль, а таксама суддзя Жлобінскага раённага суда Гомельскай вобласці Мікалай Сергеевіч.

У санкцыйны спіс Швейцарыі таксама ўключаны генеральная дырэктарка БелТА Ірына Акуловіч, галоўны рэдактар выдавецкага дома «Беларусь сёння» Дзмітрый Жук, карэспандэнт АНТ Аляксей Краквін, старшыня Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Мікіта Рачылоўскі, а таксама бізнесмен Віктар Шаўцоў, які мае блізкія сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам.

Швейцарыя паслядоўна далучаецца да санкцыйных пакетаў, якія ўводзяцца Еўразвязам супраць Беларусі, пачынаючы з 2002 года. 

Швейцарыя стала другой заходняй краінай (пасля Венгрыі), чый новы пасол, нягледзячы на традыцыю далучэння краіны да санкцый ЕЗ супраць Беларусі, прыехаў у Мінск у 2022 годзе і перадаў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў, а арыгіналы — Лукашэнку. Неўзабаве пасля гэтага з турмы была вызвалена палітзняволеная Наталля Хершэ, грамадзянка Швейцарыі з беларускімі каранямі.

Раман Шавель, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10