навіны

Жыхары гораду сабралі грошы на адпачынак дворніку, але ён змог атрымаць іх толькі праз конкурс

Горад Бакенгем. Фота: Wikimedia
Горад Бакенгем. Фота: Wikimedia
podpis źródła zdjęcia

Жыхары брытанскага горада Бакенгем вырашылі сабраць грошы на адпачынак для дворніка Пола Спаерса, да якога адносіліся з вялікай прыязню і якому хацелі аддзячыць за працу. Але працадаўца Спаерса не даў дазволу на тое, каб дворнік скарыстаўся гэтымі грашыма. Тады было знойдзена арыгінальнае рашэнне…  

Жыхары Бакенгема сабралі на адпачынак дворніку Полу Спаерсу, які ўсяго аднойчы бываў за мяжой, каля трох тысячаў еўраў. На гэтыя грошы Спаерс і павінен быў адправіцца ў адпачынак. 

Аднак супраць такіх планаў выступіў працадаўца Спаерса – кампанія Veolia. Яна забараніла дворніку прымаць падарунак, бо гэта можа парушыць умовы іхнай дамовы з мясцовымі ўладамі, паводле якіх супрацоўнікі кампаніі не маюць права атрымліваць любое ўзнагароджанне, акрамя афіцыйнага заробку. 

Прадстаўнік горада Бакенгема нават звярнуўся да кампаніі Veolia ў парламенце з заклікам пазітыўна вырашыць гэтае пытанне. 

Але ў выніку было знойдзена сапраўды вельмі арыгінальнае рашэнне, якое дазволіла Полу Спаерсу атрымаць узнагароджанне. Аўтарам гэтага рашэння стаў тураператар «On the Beach»: ён абвесціў адмысловы конкурс, узнагародай у якім сталі тры тысячы фунтаў на падарожжа ў Партугалію. 

Згодна з умовамі конкурсу, ягонымі ўдзельнікамі маглі стаць толькі людзі, якія з’яўляюцца дворнікамі ў Бакенгеме, носяць прозвішча Спаерс і маюць узрост ад 62 да 64 гадоў. 

Зразумела, што пераможцам у гэтым конкурсе стаў Пол Спаерс, якога так любілі жыхары Бакенгема. 

Раман Шавель, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10