навіны

Беларусам урэжуць норму бязмытнага завозу тавараў авіятранспартам

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ionutscripcaru / Pixabay
podpis źródła zdjęcia

Цяпер самалётам можна свабодна завезці тавараў для асабістага карыстання на € 10 тысячаў. У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі анансавалі, што гэтую норму знізяць.

Новыя правілы, што праўда, будуць дзеяць не эксклюзіўна для Беларусі, а для ўсіх краінаў ЕАЭС: Арменіі, Казахстану, Кыргызстану і Расеі. Пра тое, што норму бязмытнага завозу тавараў авіятранспартам плануецца знізіць, паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Уладзімір Арлоўскі:

,,

«Цяпер трывае праца ў скарачэнні нормаў бязмытнага ўвозу тавараў, што перамяшчаюцца авіяцыйным транспартам. Гэтая праца вядзецца на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі. Аднак тут аніякіх хуткіх развязанняў няма, трывае абмеркаванне. У працэсе гэтай працы, імаверна, мы выйдзем на нейкае скарачэнне гэтых нормаў».


Чыноўнік канстатаваў, што ў краінаў розныя прапановы, але не ўдакладніў, якія менавіта. І ён адмовіўся сказаць, на якім узроўні можа быць новы ліміт. Адначасова Арлоўскі запэўніў, што нормы ўвозу тавараў без выплаты мыта іншымі відамі транспарту не зменяцца:


«Наземныя пункты пропуску, пасылкі – тут змены нормаў нават не разглядаюцца».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: prodelo.by)
Бязмытны ўвоз у Беларусь электрамабіляў прадоўжылі на два гады навіны

Цяпер наземным транспартам можна прывезці ў Беларусь тавараў для асабістага карыстання на € 500 і вагою не больш за 25 кілаграмаў. Да сёлетняга красавіка грашовы ліміт быў удвая вышэйшым – такую пастанову прынялі пасля ўвядзення санкцыяў у сувязі з вайною ва Украіне, каб «падтрымаць грамадзянаў ва ўмовах санкцыйнага ціску ды пазбегчы дэфіцыту тавараў першай патрэбы і тавараў крытычнага імпарту».


Поштаю без выплаты мыта можна атрымаць тавараў на € 200 і вагою не больш за 31 кілаграм. У «ільготны» перыяд да красавіка быў ліміт € 1000.


Павышаныя нормы скасавалі, бо «дэфіцыту не адбылося», растлумачыў кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10