Крыніца «Белсату» сцвярджае, што для падсанкцыйнай беларускай драўніны знайшлі новы шлях у ЕЗ: прадукцыя цяпер экспартуецца пад выглядам кітайскай. Звесткі Еўрастату сведчаць пра рост паставак драўніны з Кітаю ў краіны Еўразвязу сухапутнымі маршрутамі, і гэта ўскосна пацвярджае новую схему абыходу санкцыяў. Кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру Стась Івашкевіч у размове з «Белсатам» назваў такія махінацыі цалкам імавернымі.