навіны

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 22 чалавекі

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
podpis źródła zdjęcia

16 верасня ў краіне з’явіліся чарговыя палітычныя зняволеныя. У спісе 22 асобы, асуджаныя паводле пратэснага артыкулу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Калаж: Белсат

У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітвязняў

навіны

Нягледзячы на тое, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі імітуе адлігу і невялікімі партыямі вызваляе з турмаў людзей, асуджаных за палітыку, у краіне працягваюць з’яўляцца ўсё новыя і новыя палітзняволеныя.

Так, праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 22 чалавекі. Гэта Алег Галубоўскі, Сяргей Гоўша, Ігар Шыманчык, Аляксандр Малькоў, Сяргей Скробат, Вячаслаў Беразавец, Таццяна Данілюк, Мікалай Кулак, Ігар Яўменаў-Куль, Андрэй Рыбакоў, Віктар Данілюк, Мікалай Місюк, Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Дзяніс Якавенка, Кірыл Яўтушык, Артур Зарэмба, Алег Бандарук, Іван Косцікаў, Антон Харэвіч, Дзмітрый Бянчук.

Усе яны асуджаныя паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

«Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання іпрызнаем іх палітычнымі зняволенымі», – гаворыцца ў сумеснай заяве праваабаронцаў, прынятай 16 верасня.

Нагадаем, што сёння стала вядома пра тое, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ пра памілаванне, згодна з якім з месцаў зняволення выйшлі 37 чалавек, сярод якіх 6 жанчын.

Такім чынам, гэта стала ўжо чацвёртай хваляй вызваленняў, пачынаючы з ліпеня 2024 года.

Агулам за гэты час было вызвалена 115 чалавек. З іх праваабаронцам вядомыя прозвішчы 57 палітвязняў, што вызваліліся па памілаванні.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10