меркаваннi

770 беларусаў кожны дзень пастанаўляюць звязаць сваё жыццё з іншаю краінаю

Людзі ідуць на фоне Палаца культуры і вавукі і іншых хмарачосаў польскай сталіцы.
Людзі ідуць на фоне Палаца культуры і навукі і іншых хмарачосаў польскай сталіцы. Варшава, Польшча. 8 красавіка 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Прачытаў днямі інфармацыю пра тое, што ў 2023 годзе больш за 281 тысячу беларусаў упершыню атрымалі віды на жыхарства ў Еўразвязе. У гэтай інфармацыю галоўнае слова «ўпершыню». То бок гэта не агульная лічба ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія жывуць у Аб’яднанай Еўропе. Гэта не лічба выдадзеных беларусам у 2023 годзе дакументаў – відаў на жыхарства. Гэта лічба нашых суграмадзянаў, якія атрымалі або карту сталага жыхарства, або візу з дазволам на побыт у Еўразвязе на тры месяцы і болей.