навіны

У Расеі павялічылі штатную колькасць Узброеных сілаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: УНІАН
podpis źródła zdjęcia

Гэта адбываецца ўжо трэці раз з пачатку поўнамаштабнай вайны.

Загад аб вызначэнні штатнай колькасці Узброеных сілаў РФ падпісаў 16 верасня расейскі кіраўнік Уладзімір Пуцін.

Паводле ўказу, штатная колькасць УС РФ будзе складаць 2 389 130 чалавек, у тым ліку 1,5 мільёна вайскоўцаў.

Указ набудзе моц у снежні 2024 года.

Папярэдні ўказ, падпісаны Пуціным у снежні 2023 года, павялічваў штатную колькасць УС РФ да 2 209 130, сярод якіх вайскоўцаў – да 1 329 000.

Такім чынам, штатная колькасць з папярэдняга разу павялічылася на 180 тысячаў чалавек, у тым ліку колькасць вайскоўцаў – на 171 тысячу чалавек.

Пасля падпісання Пуціным указу ў снежні 2023 года Міністэрства абароны Расеі заявіла, што колькасць арміі будзе павялічаная коштам добраахвотнікаў, якія жадаюць служыць паводле кантракту, і таму не плануецца значнае павелічэнне набору на абавязковую вайсковую службу, а таксама не прадугледжваецца мабілізацыя. У міністэрстве таксама патлумачылі, што рост колькасці войска звязаны з павелічэннем пагрозаў для краіны ў звязку з правядзеннем «спецаперацыі» і пашырэннем NATO.

Раней Пуцін павялічыў колькасць арміі ў жніўні 2022 года. На той момант дзеяў указ ад 2017 года, што вызначаў колькасць вайскоўцаў на ўзроўні 1 013 628 чалавек – гэтая лічба была актуальнай на пачатак поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10