Нацысты зноў прайграюць Курскую бітву. Рэйтынг Пуціна ў Курскай вобласці абрынуўся да 10 %! Інтэрв'ю Сабяніна пасля ўдару беспілотнікаў па Маскве – без купюр. Расеянкі адмаўляюцца нараджаць. Старая песня пра Галоўнага. Гэтыя ды іншыя навіны тыдня ў новым выданні сатырычнай праграмы «Вечаровы шпіль».
Таксама ў праграме:
- Галоўная навіна... яшчэ наперадзе
- Сказ пра вайскоўцаў тэрміновай службы, «Ахмат» і абарону Курска
- Расейскі ваенкар: здраднікі сядзяць у Крамлі!
- Азербайджан, Манголія, Тыва, Чачэнія – калі ўжо тут у Курск ехаць?
- Навошта грузавы самалёт дэлегацыі Пуціна
- Эрдаган: Крым трэба вярнуць Украіне
- Двайнік Пуціна скарыстаўся рэцэптам самазванцаў?
- Чаму Чарнаморскі флот не стаў удзельнічаць у вучэннях «Акіян-2024». Нешта здарылася?
- Максімальна хутка! Што зробіць Пуцін, калі Кіеву дазволяць біць углыб Расеі заходняй зброяй
- Украінскія дроны даляцелі да Мурманска
- Расея кідае ў бой найбольш дасведчаныя падраздзяленні
- Расеянкі адмаўляюцца нараджаць
- Дырэктар заводу не змог узняць нараджальнасць
- Бастрыкін узяўся за чачэнцаў
- Гурулёў у шоку ад таго, як жывуць простыя расейцы
- Кіркораў: «Д*пу я сабе зашыў!»
- 29 млрд рублёў штодзень! Кошт «спецаперацыі» ў «самай заможнай краіне свету»
- Што яшчэ гатовы пацалаваць Пуцін для перамогі
Аўтар і вядоўца праграмы – Алесь Карніенка.
Скетчы – Алесь Карніенка, Анатоль Чайкоўскі і Марцін Крам.
Сатырычную праграму «Вечаровы шпіль» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius 4») або на YouTube-канале ВОТ ТАК.
Калаж з фота: mil.ru
belsat.eu / МВ